Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.02.2018

Дзень роднай мовы ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры!

21 лютага – свята роднай мовы!

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што свет даўно не вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын –
Гавары са мной па-беларуску!

Я. Янішчыц 

21 лютага – свята роднай мовы!

Шаноўныя сябры, прапануем Вам правесці дзень роднай мовы ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры! Вас чакаюць лекцыі пра беларускіх пісьменнікаў, разнастайныя інтэрактыўныя заняткі і экскурсіі з цікавымі фактамі пра нашу найпрыгожую мову (спіс заняткаў, лекцый і часовых экспазіцый у дадатку). 

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Максіма Багдановіча, 13)                                

Абавязковы папярэдні запіс: (017) 334-56-21.


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 
запрашае!!! 

Часовыя экспазіцыі:

  • Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Кандрат Крапіва. Ад маленства да сталасці” дае магчымасць  прайсці па жыццёвай дарозе Кандрата Крапівы,  дарозе  вялікай, даўжынёй больш чым 90 гадоў, перагарнуць старонкі біяграфіі пісьменніка. Самабытнасць і шматграннасць таленту, сапраўдны народны характар творчасці даюць усе падставы аднесці Кандрата Крапіву да самых вядомых  прадстаўнікоў нацыянальнай літаратуры і культуры. (2 паверх)
  • Літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Шляхецкія быліцы” Адама Міцкевіча”створана да  220-годдзя з дня нараджэння вялікага паэта бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту Адама Міцкевіча. Постаць Адама Міцкевіча, яго непаўторная творчасць, жыццё рупліўца і асветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусветнай культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасці беларускага і польскага народаў. На экспазіцыі прадстаўлена шляхецкая гасцёўня ХІХ стагоддзя, дзе сустракаліся сябры, чыталі творы, музіцыравалі, што адлюстроўвае старонкі жыцця паэта-рамантыка Адама Міцкевіча. У наведвальнікаў з’явіцца ўнікальная магчымасць убачыць метрычны запіс аб хросце Адама Міцкевіча (1799 г.), метрычны запіс аб шлюбе Мацея Маеўскага і Ганны Гарэшкі (дзядуля і бабуля Адама Міцкевіча, 1763г.), метрыку давяршэння хросту маці пісьменніка Барбары Маеўскай (1769 г.),  а таксама  прыклад такіх запісаў – рукапісныя метрычныя кнігі Ішкальдскага касцёла першай трэці ХІХ стагоддзя. (2 паверх)
  • Мастацкая экспазіцыя “З усмешкай па жыцці…”. Жыццё, як і жывапіс, шматколернае. Таму на выставе “З усмешкай па жыцці…” Сяргей Фёдаравіч прапануе шэраг работ са здаровымі, жыццесцвярджальнымі, гарэзлівымі жартамі і усмешкамі. На гэтых жанравых карцінах старыя вяскоўцы – поўныя гумару, аптымізму і весялосці. Асноўным імпульсам вясковага цыкла з’яўляецца той стан душы, той напамін пасляваеннага маленства, якое шчымліва хвалюе сэрца, які акрыляе мастака вось ужо больш за дзесяць гадоў. Гледзячы на такія карціны, сапраўды верыш, што тут няма ніякай выдумкі, што ўсё ад жыцця. (1 паверх)
  • Часовая экспазіцыя “Таямніцы імгнення”дае магчымасць прасачыць развіццё гадзіннікавай справы ў краінах Еўропы (Англіі, Францыі, Германіі) ў канцы XVIII – першай паловы XX ст. і трапіць у інтэр’ерныя куточкі Англіі ХVIII – XIX ст., Францыі ХІХ – пач. ХХ ст. У наведвальнікаў з’явіцца магчымасць убачыць гадзіннікі, зробленыя ў Англіі, Францыі, Германіі, а таксама  кнігі і часопісы на французскай, нямецкай, англійскай мовах (з фондаў ДМГБЛ). (1 паверх)
  • Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Цімкавічы – скарбніца натхнення” стварае перад намі маляўнічы вобраз родных мясцін знакамітага беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага. На часовай экспазіцыі прадстаўлены мастацкія работы, створаныя на пленэры  А.А.Квяткоўскім і студэнтамі БНТУ, а таксама прадметы з фондаў Музея, якія адлюстроўваюць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Для наведвальнікаў экспазіцыі запланаваны сапраўдны пленэр: дзеці змогуць натхніцца прыгожымі краявідамі Цімкавіч і творамі Кузьмы Чорнага, каб стварыць свой уласны мастацкі твор. 

 

ЛЕКЦЫІ  ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ   

  •   С Т АР А Ж Ы Т Н А Я     Л І Т А Р А Т У Р А

Ад пісьма да кнігі. (5-7 кл.)З электроннай прэзентацыяй
Беларуская міфалогія. (5-7 кл.) З электроннай прэзентацыяй
Гуманізм і патрыятычны пафас паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”
(8-11 кл.)  З электроннай прэзентацыяй 
Літаратура эпохі Адраджэння на Беларусі. (10-11 кл.)З электроннай прэзентацыяй 

  • Н О В А Я    Б Е Л А Р У С К А Я   Л І Т А Р А Т У Р А  (ХІХ ст.)

Сцежкамі вялікага паэта (Творчасць Адама Міцкевіча ў кантэксце гісторыі беларускай літаратуры). (9-11 кл.) З электроннай прэзентацыяй
Сонцу нашаму свяціцца. Жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча (9-11 кл.) З электроннай прэзентацыяй 

  • С У Ч А С Н А Я     Б Е Л А Р У С К А Я  Л І Т А Р А Т У Р А   (ХХ ст.)

Покліч (літаратурны працэс на Беларусі ў 20-30-я гады ХХ ст. (Я.Купала, Я.Колас, М.Гарэцкі, Ц.Гартны, М.Чарот, М.Зарэцкі, У.Дубоўка, Я.Пушча, К.Чорны, А.Мрый) (9-11 кл.) З электроннай прэзентацыяй

Чараўнік з краіны маленства (творчасць Я. Маўра) (5 – 8 кл.) З электроннай прэзентацыяй

Зямля пад белымі крыламі Караткевіча  (творчасць У. Караткевіча) (5 – 7 кл.)З электроннай прэзентацыяй

Быў. Ёсць. Буду (творчасць У. Караткевіча) (8 – 11 кл.) З электроннай прэзентацыяй

Кандрат Крапіва. Пра сябе і пра свой час… (жыццё і творчасць К. Крапівы) (8-11 кл.) З электроннай прэзентацыяй

Трывожнае шчасце пісьменніка (творчасць І. Шамякіна) (8-11 кл.) З электроннай прэзентацыяй

Васіль Быкаў. Жыццё і творчасць. (9-11 кл.)З электроннай прэзентацыяй

Янка Брыль. З людзьмі і сам-насам. (9-11 кл.) З электроннай прэзентацыяй 

•          БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА

Беларускае вяселле (8-11 кл.) З электроннай прэзентацыяй

 

МУЗЕЙНА-ПЕДАГАГІЧНЫЯ ЗАНЯТКІ

ДЛЯ ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ 

  • “Як хлеб да нас на стол прыйшоў” (1 – 4 кл.)

Занятак праходзіць у форме казкі-гульні. Дзеці маюць магчымасць убачыць этнаграфічныя матэрыялы, пазнаёміцца з земляробчымі прыладамі (каса, серп, цэп і інш.) і працэсам вырабу хлеба. Хлопчыкі паспрабуюць сябе ў ролі “касцоў”, а дзяўчынкі на некаторы час стануць “жнеямі”.

  • “Фэсцік. Гулянне ў народным стылі” (1 – 4 кл.)

Уяўляе сабой музычнае мерапрыемства ў народным стылі з гульнямі і конкурсамі. Распавядае пра беларускі кірмаш, дае ўяўленне пра музычны гурт. Фэст уключае традыцыйныя беларускія гульні, якія рыхтавалі дзяцей да працы дарослых: “Садзі лянок”, “Касцы і жнеі”. (Пры жаданні уключаецца выступленні слухачоў – вершы, песні)

  • “Беларуская цацка”  (1-4 кл.)

Занятак знаёміць з беларускай традыцыйнай цацкай, з музычнымі інструментамі, якімі таксама гуляліся дзеці. Далучае да вусна-паэтычнай творчасці народа.

  •  “Гуканне вясны” (1-4 кл.)

Занятак праходзіць у форме гульні. Вучні разам з супрацоўнікамі музея “гукаюць   вясну”, так як рабілі нашыя продкі. Занятак падмацаваны фальклорным матэрыялам.

  •  “Беларускае вяселле” (8-11 кл.)

 Знаёмства вучняў з беларускім фальклорам, вясельным абрадам, касцюмамі