Архив новостей © СШ №186 г.Минска

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.11.2018

Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Унітарным прадпрыемствам «Велком» у 2018 – 2019 навучальным годзе праводзіцца Рэспубліканскі конкурс праектаў «velcom YOUTH» для вучняў 10 – 11-х класаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праводзіцца на беларускай мове ў мэтах павышэння цікавасці навучэнцаў да беларускай культуры, тэхналагічных інавацый, інклюзіі; выхавання ў падрастаючым пакаленні адказнасці пры выбары будучай прафесіі і далейшай кар'еры; прыцягнення ўвагі да грамадска-важных праблем; укаранення высокатэхналагічных фарматаў навучання; садзейнічання ўкараненню дадатковых (у тым ліку нефармальных) формаў навучання; пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

Правілы правядзення конкурсу размешчаны на афіцыйным сайце кампаніі velcom па адрасе: https://www.velcom.by/ru/private/support/velcom-youth-ru.htm

Для ўдзелу ў конкурсе навучэнцам 10 – 11-х класаў неабходна запоўніць анкету (па спасылцы на сайце www.velcom-youth.by), выбраць накірунак Конкурсу, пазначыць магчымую тэму і распавесці пра матывацыю да ўдзелу. Прыём заявак ажыццяўляецца з 11 кастрычніка па 11 лістапада 2018 г.

На першым этапе журы конкурсу праводзіць ацэнку анкет і прымае рашэнне аб допуску вучняў 10 – 11-х класаў да ўдзелу ў Конкурсе. Таксама ў кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь і ў г. Мінску адбіраецца па адной установе адукацыі, навучэнцы якой падалі найбольшую колькасць заявак. Пры роўнай колькасці заявак ад некалькіх устаноў адукацыі аднаго рэгіёну выбіраецца ўстанова адукацыі, навучэнцы якой падалі заяўкі раней. Кожнай з 7 устаноў адукацыі ад кампаніі velcom бясплатна будзе перададзена мультымедыйная ВК-панэль.

На другім этапе конкурсу з дапамогай дадзеных ВК-панэляў будзе арганізавана трансляцыя інтэрактыўнага адукацыйнага ТБ-кантэнту і навучанне вучняў 10 – 11-х класаў.

Трэці этап конкурсу ўключае выкананне ўдзельнікамі праектнага (індывідуальнага) задання па тэматыцы конкурсу. Па выніках падрыхтоўкі і выканання выніковага праектнага (індывідуальнага) задання ўдзельнікі адпраўляюць відэаролік працягласцю не больш за 5 хвілін на электронны адрас конкурсу (info@velcom-youth.by). Аўтары самых актуальных і арыгінальных праектаў, якія маюць найбольшую грамадскаю значнасць, трапяць у лік 10 фіналістаў і будуць дапушчаныя да чацвёртага этапу.

 На чацвёртым этапе фіналісты наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з ментарамі. Іх выступы адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2019 г. Усё 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным накірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным накірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

У кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь і ў г. Мінску адбіраецца па адной установе адукацыі, навучэнцы якой падалі найбольшую колькасць заявак. Пры роўнай колькасці заявак ад некалькіх устаноў адукацыі аднаго рэгіёну выбіраецца ўстанова адукацыі, навучэнцы якой падалі заяўкі раней. Кожнай з 7 устаноў адукацыі ад кампаніі velcom бясплатна будзе перададзена мультымедыйная ВК-панэль.


Спасылка на рэгістрацыю для ўдзельнікаў: 
www.velcom-youth.by 

Правілы Конкурсу: 
https://www.velcom.by/ru/private/support/velcom-youth-by.htm